|
|
Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» ў 2026 годзе адбудзецца 19 верасня |
З 2012 года ў верасні на Міёршчыне праводзіцца экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».
незвычайнага свята выбраны нездарма: менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Акрамя гэтага, Міёршчына штогод прымае ў госці больш за 4000 шэрых журавоў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў, якія прыпыняюцца на адпачынак на балоце Ельня падчас восеньскай міграцыі. Менавіта пра ягады і птушак - як пра ўнікальныя асаблівасці Міёршчыны і распавядаюць мясцовыя жыхары.
Для зручнасці дастаўляў усіх жадаючых з райцэнтра на навакольныя палі з птушкамі, якія харчуюцца там у светлы час сутак. Кожны мог паназіраць за вялікай колькасцю шэрых журавоў і зрабіць незабыўныя здымкі. Экскурсіі праводзілі прафесійныя арнітолагі.
Акрамя яркіх сустрэч з птушкамі, госці фестывалю маглі ўдзельнічаць у экалагічных гульнях, выбраць лепшую сядзібу Міёрскага раёна ў намінацыі "Багацце Ельні на нашым падвор'і", купіць на памяць пра свята зробленыя рукамі мясцовых майстроў сувеніры, а таксама паспрабаваць журавінавы морс, розныя прысмакі з журавін і закупіць гэтыя ягады пра запас на зіму. Таксама маглі выбраць «Міёрскую журавінку».