Аб прадастаўленні грамадзянам арэнднага жылля
Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам са складу вольных (вызваленых) жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду фарміруецца фонд арэнднага жылля для прадастаўлення іх грамадзянам за плату ва ўчасовае валоданне і карыстанне па дагаворы найму арэнднага жылля.
Грамадзянін, які жадае атрымаць арэнднае жыллё, у перыяд размяшчэння на сайце інфармацыі аб наяўнасці вольных жылых памяшканняў з фонду арэнднага жылля звяртаецца із заявай у Міёрскі райвыканкам ( вул. Дзяржынскага, 17, 1 паверх, правае крыло, каб. 38) у сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Гадзіны прыёму: штодзённа з 8-00 да 17-00 без перапынку на абед, у суботу з 9-00 да 12-00, выхадны – нядзеля. Пры сабе мець пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.
Права на атрыманне арэнднага жылля маюць грамадзяне як якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў так і не якія стаяць на такім уліку.
Прадастаўленне арэнднага жылля з'яўляецца формай паляпшэння жыллёвых умоў грамадзян. Пры атрыманні арэнднага жылля агульнай плошчай пятнаццаць квадратных метраў і больш на аднаго чалавека, і адсутнасці іншых падстаў для знаходжання на ўліку маючых патрэбу, грамадзяне падлягаюць зняццю з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (за выключэннем грамадзян, якім такое жыллё прадастаўлена на перыяд працоўных (службовых) адносін.
Пры гэтым пераважнае права на атрыманне арэнднага жылля маюць грамадзяне, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у парадку чарговасці зыходзячы з даты пастаноўкі іх на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Пры адсутнасці заяў грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, жылыя памяшканні з фонду арэнднага жылля прадастаўляюцца грамадзянам, якія не стаяць на такім уліку, у парадку чарговасці паступлення заяў.
У артыкуле 111 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлены пералік катэгорый грамадзян, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля ў сувязі з характарам працоўных (службовых) адносін, пры адсутнасці ў іх, а таксама ў членаў іх сем'яў, якім сумесна з грамадзянамі прадастаўляецца арэнднае жыллё, іншых жылых памяшканняў у сабственасці (доляў у праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні) і (або) ва ўладанні і карыстанні, за выключэннем жылых памяшканняў, займаемых грамадзянамі па дагаворах найму жылога памяшкання ў інтэрнаце, у населеным пункце па месцы працы (службы):
- суддзі, пракурорскія работнікі, а таксама дзяржаўныя служачыя згодна з пералікам пасад, якія даюць права на атрыманне арэнднага жылля, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- маладыя рабочыя (служачыя), спецыялісты, якія атрымалі адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, якія прыбылі па размеркаванні, накіраваныя на працу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага);
- ваеннаслужачыя, асобы радавога і начальніцкага складу, якія праходзяць ваенную службу (службу) у Міністэрстве абароны, Міністэрстве ўнутраных спраў, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, Камітэце дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўным пагранічным камітэце, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Камітэце дзяржаўнага кантролю, а таксама ў арганізацыях, якія ўваходзяць у іх сістэму або падпарадкаваных ім, за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, курсантаў устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцей, спецыялізацыях) для Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, Следчага камітэта, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю;
- работнiкi пры прызначэннi на пасаду ў выпадку iх пераезду з iншага населенага пункта пры ўмове, што з колькасцi работнiкаў у дадзеным населеным пункце для заняцця вакансii няма раўнадзеннай замены;
- асобы, накіраваныя на працу ў арганізацыi ў адпаведнасцi з дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работнiка вышэйшай квалiфiкацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту альбо дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работнiка вышэйшай квалiфiкацыi на платнай аснове, вучоныя, прафесарска-выкладчыцкi склад устаноў вышэйшай адукацыi i работнiкi арганiзацый культуры;
- трэнеры-выкладчыкi па спорце спецыялiзаваных вучэбна-спартыўных устаноў, сярэднiх школ-вучылiшчаў алiмпiйскага рэзерву;
- трэнеры нацыянальных каманд Рэспублiкi Беларусь па вiдах спорту цэнтраў алiмпiйскай падрыхтоўкi.
Грамадзянін, які мае першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля і жадае атрымаць такое жылое памяшканне, у заяве ўказвае інфармацыю аб наяўнасці індывідуальнага хадайніцтва, а таксама прыкладае пакет дакументаў у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2014 г. № 1297 «Аб прадастаўленні арэнднага жылля». Пры сабе мець пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.