Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу як праз прадстаўнічыя і іншыя дзяржаўныя органы, так і непасрэдна ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй краіны.

Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прынятых у адпаведнасці з ёй актаў заканадаўства. Такім чынам сцвярджаецца і рэалізуецца прынцып вяршэнства права.