З 2021 года ў Віцебскай вобласці рэалізуецца пілотны праект «Васільковы край».
Мэта праекта – эфектыўнае выкарыстанне ўнікальных рэсурсаў для павышэння турыстычнай прывабнасці Віцебскага рэгіёна на ўнутраным і знешнім рынках.
Ідэя праекта заключаецца ў прасоўванні турыстычных магчымасцей рэгіёна. З дапамогай мабільнага прыкладання «Васільковы край – Life» прасканіраваўшы QR – коды «Васільковы гід» чалавек можа азнаёміцца з аб'ектам і яго гісторыяй. Прычым пры сканаванні інтэрнэт не патрэбны. Знакі размяшчаюцца і ў даступных для людзей з абмежаванымі магчымасцямі месцах.
Таксама прыкладанне ўключае навігацыю па гарадах і раённых цэнтрах вобласці, уключаючы маршруты, віртуальныя туры, аўдыёгід па розных папулярных месцах і славутасцях рэгіёна.
На сённяшні дзень у праект уцягнута 12 раёнаў Віцебскай вобласці, на якіх размешчана 150 турыстычных аб'ектаў.
Праект «Васільковы край» стварае ўмовы для развіцця ўнутранага турызму і турыстычнай інфраструктуры Віцебскага рэгіёна, што ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця.
Мэтавая аўдыторыя праекта – індывідуальныя турысты, актыўныя і зацікаўленыя мясцовыя жыхары розных сацыяльных і ўзроставых груп. Арганізаваныя групы турыстаў (уязны і ўнутраны турызм).