Рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 11 лістапада 2023 г. № 895 вызначаны два месцы для купання: тэрыторыя ў межах гарадскога пляжу возера Міёрскае (гарадскі парк «Паўвостраў»), тэрыторыя ў межах пляжу возера Абстэрна (з боку вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна);

Месцы, дзе забаронена купанне грамадзян:

абводненыя кар'еры, каналы меліярацыйных сістэм, сажалкі-капані, тэхналагічныя водныя аб'екты, месцы знаходжання плацін, дамбаў, шлюзаў, іншых гідратэхнічных збудаванняў і прылад, участак берага возера Міёрскае – 50 метраў у абодва бакі ад лазні горада Міёры, бераг возера Міёрскае з боку вуліцы Азёрная горада Міёры, бераг возера Міёрскае з боку вуліцы Кірава горада Міёры ад моста праз раку Мерыца да будынка Міёрскай раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах», 100 метраў у абодва бакі ад пераправы на рацэ Заходняя Дзвіна, размешчанай у горадзе Дзісна Міёрскага раёна.