Аб правілах экскурсійнага абслугоўвання

У разгар турыстычнага сезона Нацыянальнае агенцтва па турызме нагадвае аб дзеючых у Рэспубліцы Беларусь правілах аказання экскурсійнага абслугоўвання.

Праводзіць экскурсіі ў Беларусі могуць толькі спецыялісты, якія атэставаны ў дзяржаўнай установе ”

Нацыянальнае агенцтва па турызме“ і маюць адпаведныя дакументы.

Дадзеныя патрабаванні рэгулююцца:

Законам Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2021 г. № 129-З
”Аб турызме“ (https://mst.gov.by/ru/zakonodatelstvo/turizm/zakony.html);

Палажэннем аб парадку і ўмовах праходжання прафесійнай атэстацыі, якая пацвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2022 г. № 582 (https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22200582&p1=1&p5=0);

пастановай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2023 г. № 33 ”Аб устанаўленні прафесійных
і этычных патрабаванняў да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў“ (https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=W22340219).

Што гэта значыць? Гэта значыць, што толькі асобы, якія падрыхтаваліся і прайшлі прафесійную атэстацыю, якая пацвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, з дапамогай камп'ютарнага тэсціравання на веданне гісторыі і геаграфіі Беларусі, палітычнага ладу, мовазнаўства і методыкі экскурсійнай работы, а таксама прайшлі вуснае сумоўе па абранай тэме. Атэстацыйнай камісіі прэтэндэнт павінен прадставіць кантрольныя тэксты і тэхналагічныя карты экскурсій, па якіх ён збіраецца працаваць.

У выпадку паспяховага праходжання атэстацыі прэтэндэнт атрымлівае бэйдж, пасведчанне і пералік тэм, якія ён абараніў. Дадзеныя атрыбуты экскурсаводу, гіду-перакладчыку неабходна мець пры сабе.

Звяртаючыся ў турыстычную кампанію, неабходна ўдакладніць: ці атэставаны ў іх экскурсаводы, гіды-перакладчыкі. Турыстычныя кампаніі могуць працаваць толькі з атэставанымі спецыялістамі. Замежныя экскурсаводы праводзіць працу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не могуць.

Экскурсавод, гіда-перакладчык можа быць атэставаны па 1 маршруце, а можа і па 10. Па кожным з іх ён праходзіць асобную атэстацыю. Ёсць, аднак, выключэнні.

На тэрыторыі нацыянальных паркаў, запаведнікаў, прамысловых прадпрыемстваў, музейных і мемарыяльных комплексаў, могуць праводзіць экскурсіі толькі іх штатныя або пазаштатныя работнікі.

На сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме ў адкрытым доступе размешчаны Нацыянальны рэестр экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Рэспублікі Беларусь: https://www.belarustourism.by/guides/

Таксама нагадваем, што пры Нацыянальным агенцтве па турызме арганізаваны курсы падрыхтоўкі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Усе ахвотныя могуць прайсці падрыхтоўку і атрымаць багаж ведаў, неабходных для падрыхтоўкі да атэстацыі: https://www.belarustourism.by/uslugi/?ELEMENT_ID=537