Рэлігія

На 01.07.2025 г. у раёне зарэгістравана і дзейнічае 27 рэлігійных арганізацый: 16 праваслаўных, 5 каталіцкіх, 2 стараверскія, 4 пратэстанцкія.

Усяго ў раёне 23 храмы, 13 з якіх з'яўляюцца помнікамі архітэктуры (3 будынкі касцёла і 10 праваслаўных цэркваў).

Значнай падзеяй у чэрвені 2011 года стала кананізацыя свяшчэннамучаніка іерэя Канстанціна Жданава (1875-1919 гг.). Рака з часціцай яго мошчаў знаходзіцца ў Храме Уваскрасення Хрыстова ў г. Дзісна.

Рэлігійная сітуацыя і дзяржаўна-царкоўныя адносіны ў Міёрскім раёне развіваюцца ў рамках дзеючага заканадаўства.

У раёне створаны неабходныя ўмовы для задавальнення рэлігійных патрэб вернікаў, функцыянавання рэлігійных арганізацый.

Раённым музеем праводзяцца экскурсіі па распрацаваных маршрутах з наведваннем аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны г. Міёры, г. Дзісна, в. Леаполь. Распрацаваны два турыстычныя маршруты выхаднога дня «Храмы Міёршчыны»: першы – г. Міёры (Успенскі касцёл, Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне) – Ідолта (касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Шкаплернай у в. Ідолта, капліца) – Пераброды (храм Святога Велікамучаніка Георгія Пераможцы) – Нівнікі (Свята-Успенская царква); другі – г. Міёры – Чарасы (храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца) – Грыгаровічы (храм Святых апосталаў Пятра і Паўла) – Узмены (храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца) – Леаполь (храм Святой Жыццепачатнай Тройцы) – Ідолта (касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Шкаплернай у в. Ідолта, капліца).

Асноўныя напрамкі дзейнасці райвыканкама ў сферы дзяржаўна-канфесійных адносін:

  • умацаванне дзяржаўных прыярытэтаў у канфесійнай палітыцы,
  • актывізацыя дзейнасці гарвыканкамаў у вырашэнні пытанняў узаемадзеяння з рэлігійнымі арганізацыямі,
  • кантроль за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях,
  • падтрымка і развіццё пазітыўных працэсаў у канфесійнай сферы,
  • папярэджанне распаўсюджвання псеўдарэлігійных, дэструктыўных арганізацый.

У раёне дасягнута абстаноўка ўзаемнай павагі і дыялогу ў адносінах паміж вернікамі розных канфесій, дзяржаўнымі органамі кіравання і рэлігійнымі арганізацыямі.