На тэрыторыі Міёрскага раёна знаходзіцца 26 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей:
помнікі архітэктуры – 16 (з іх: сядзібы – 3; культавыя будынкі – 13 (праваслаўных – 8, каталіцкіх – 3, стараабраднікаў – 2);
помнікі гісторыі – 6 (з іх: брацкія магілы – 5; мемарыяльная калона – 1);
элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны – 4, з іх: мастацкія практыкі пляцення з саломкі,
традыцыйная страва «Клёцкі з «душамі»,
традыцыя вырабу валёнак,
тэхналогія апляцення бяростай глінянага посуду.