Аддзяленне першаснай прыёмкі і ацэнкі патрэбнасці ў сацыяльнай падтрымцы

Тэлефон: 8(02152) 5 27 72

Адрас: г. Міёры, вул. Камуністычная, д.36-2, каб. №7

Загадчык аддзялення: Астукевіч Людміла Канстанцінаўна

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце:

  • Маскаленка Ксенія Ігнатаўна,
  • Арсоба Алёна Мікалаеўна
  • Пальчэўская Юлія Францаўна
  • Войскавіч Кацярына Андрэеўна

Рэжым працы аддзялення:

панядзелак-пятніца: 8.00 – 13.00; 14.00 – 17.00

Ацаніць якасць аказання паслуг можна на партале рэйтынгавай ацэнкі.

Мэта аддзялення:

  • аказанне грамадзянам кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг і прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • першасная прыёмка, выяўленне наяўных у грамадзян патрэб у сацыяльных паслугах, накіраванне грамадзян у адпаведныя аддзяленні цэнтра;
  • стварэнне банка даных аб грамадзянах, якія звярнуліся ў цэнтр;
  • кансультаванне грамадзян па пытаннях аказання сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання;
  • інфармаванне насельніцтва аб паслугах, што аказваюцца цэнтрам, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі;
  • абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, асоб, пацярпелых ад наступстваў войнаў, адзінокіх і адзінока пражываючых непрацаздольных грамадзян, інвалідаў 1 і 2 груп, воінаў-інтэрнацыяналістаў з мэтай выяўлення і ўліку патрэбнасці ў розных відах сацыяльнай дапамогі;
  • фарміраванне банка даных малазабяспечаных грамадзян пенсійнага ўзросту;
  • арганізацыя работы «сацыяльных пунктаў», работы тэлефона «Гарачая лінія» для экстраннага звароту грамадзян у цэнтр;
  • складанне «сацыяльнага пашпарта раёна»;
  • складанне і аналіз ведамаснай справаздачнасці па пытаннях дзейнасці аддзялення;
  • фарміраванне банка даных аб грамадзянах (сем'ях), якія пражываюць у зоне абслугоўвання і маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы;
  • аказанне, у неадкладным парадку, сацыяльных паслуг грамадзянам, якія трапілі ў сітуацыю, што пагражае іх жыццю і здароўю (пажары, паводкі, тэхнагенныя катастрофы, крадзяжы і іншыя сітуацыі, якія патрабуюць аказання экстранай дапамогі), ахвярам гандлю людзьмі, асобам, пацярпелым ад гвалту, тэрарыстычных актаў.
  • Віды аказваемых паслуг:

    аказанне матэрыяльнай дапамогі малазабяспечаным пажылым і непрацаздольным грамадзянам са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (рэгулюецца Інструкцыяй, зацверджанай пастановай Міністэрства сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2001 г. № 9);

    забеспячэнне інвалідаў тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, уключанымі ў Дзяржаўны рэестр (пералік) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, у тым ліку прадастаўленне грашовай кампенсацыі за сродкі рэабілітацыі, набытыя грамадзянамі самастойна, у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2007 г. № 1722 «Аб Дзяржаўным рэестры (пераліку) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, парадку і ўмовах забеспячэння імі асобных катэгорый грамадзян»

    падрыхтоўка дакументаў на грамадзян, якія маюць патрэбу ў размяшчэнні ў сацыяльныя пансіянаты і праходжанні рэабілітацыі (ПАЛАЖЭННЕ аб парадку, асаблівасцях і падставах прадастаўлення грамадзянам спецыяльных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў сацыяльных пансіянатах, у тым ліку дзіцячых, дамах суправаджанага пражывання, зацверджанае Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2008 г. № 1408);

    ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па прыёме, падрыхтоўцы да разгляду заяў зацікаўленых асоб і выдачы адміністрацыйных рашэнняў:

    2.33.1. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячных і (або) аднаразовых сацыяльных дапамог;

    2.33.2. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для пакрыцця затрат на набыццё падгузнікаў (усмоктваючых трусікаў), усмоктваючых прасцін (пялёнак), уралагічных пракладак (укладышаў);

    2.33.4. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.

    Пытанні прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь рэгулююцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе».