Диалоговая площадка «Ситуационная помощь лицам с особенностями психофизического развития»

Дыялогавая пляцоўка «Сітуацыйная дапамога асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»

У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Міёрскага раёна пры ўдзеле прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў, экспертаў, маладых інвалідаў адбылася дыялогавая пляцоўка «Сітуацыйная дапамога асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».

Абмяркоўваліся пытанні аказання сітуацыйнай дапамогі інвалідам розных катэгорый, даступнасці сацыяльных аб'ектаў, выкарыстання тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі і інш. У фінале сустрэчы прысутныя прагледзелі тэматычныя відэаролікі, абмяняліся пытаннямі, атрымалі памяткі і буклеты.