О семье и семейных ценностях

Аб сям'і і сямейных каштоўнасцях

15 мая 2025 года ў дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна» ў рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы адбылася інфармацыйна-тлумачальная гутарка на тэму «ЗДАРОвая НАЦЫЯ ЯК АСНОВА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСІ», у якой прыняў удзел клірык храма Пакладання Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне горада Міёры, дыякан Дзянісій Лаўрыновіч. Ён пазнаёміў прысутных з духоўна-маральнымі аспектамі праваслаўнай сям'і.

Да Дня сям'і была арганізавана выстава творчых работ дзяцей супрацоўнікаў установы «Сямейная палітра».

Аб сям'і і сямейных каштоўнасцях | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт