Состоялась информационная беседа на тему «Живи и помни!» при участии председателя Миорского районного Совета депутатов Драбо Валерия Анатольевича

Адбылася інфармацыйная гутарка на тэму «Жыві і памятай!» пры ўдзеле старшыні Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Драбо Валерыя Анатольевіча

Для нас Вялікая Перамога застаецца тым непахісным фундаментам, на якім будуецца наша разуменне дабра і зла, гераізму і здрады, любові да Радзімы і гатоўнасці яе абараняць.

22 красавіка 2025 года ў дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна» адбылася інфармацыйная гутарка на тэму «Жыві і памятай!» пры ўдзеле старшыні Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Драбо Валерыя Анатольевіча.

Інфармацыя пра падзеі тых часоў не пакінула нікога абыякавым. Адказная за арганізацыю ідэалагічнай работы ўстановы Батарчук Ліліянна Аркадзьеўна падзялілася цікавымі фактамі з асабістага архіва пра баявыя шляхі сваіх родных: бацькі, інваліда ВАВ Гусева Аркадзя Дзмітрыевіча і дзеда мужа, інваліда ВАВ Батарчука Аляксея Антонавіча.

З кожным годам мы ўсё вастрэй разумеем каштоўнасць міру і ўсё больш цэнім тых, хто падарыў нам гэтае права – жыць, працаваць, гадаваць дзяцей. І наш святы абавязак – захаваць памяць пра тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў, пра тых, хто ўздымаў краіну з руін.

Мы памятаем сваю гісторыю і ганарымся ёю!