Дыялогавая пляцоўка «Наша здароўе ў нашых руках»
У аддзяленні для інвалідаў ТЦСАН Міёрскага раёна адбылася дыялогавая пляцоўка «Наша здароўе ў нашых руках», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Міёрскага РЦГіЭ, раённай арганізацыі Чырвоны Крыж, а таксама клірык храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне г. Міёры, дыякан Дзіянісій Лаўрыновіч.
У ходзе сустрэчы, акрамя актуальных тэм падтрымання і захавання здароўя, правільнага харчавання, захавання рэжыму дня, прафілактыкі вірусных захворванняў і інш., уздымалася пытанне духоўнага здароўя і дабрабыту. Дыякан Дзіянісій распавёў пра асаблівасці выканання посту, важнасць умення дараваць і прасіць прабачэння, прытрымлівацца запаведзяў Божых і жыць у міры і гармоніі з самім сабой і навакольнымі.
А.Г. Федорэц, загадчык аддзялення ТЦСАН