Дыялогавая пляцоўка «Пра маральнае і духоўнае»
З благаславення благачыннага Мёрскай акругі протаіерэя Віктара Вабішчэвіча ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мёрскага раёна» прайшла дыялогавая пляцоўка «Аб маральным і духоўным», прысвечаная памяці першаму настаяцелю храма Паклавення Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне г. Міёры мітрафорнага протаіерэя Мікалая Рунда.
Аб жыццёвым шляху айца Мікалая, які пачаўся 1 лютага 1922 года, распавёў членам клуба «Азбука духоўнасці» клірык храма Паклавення Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне г. Міёры дыякан Дзіянісій Лаўрыновіч. Ён паведаміў аб гераічным удзеле Мікалая Рунды ў партызанскім руху, аб жыцці яго ў Крыме і аб няспынным служэнні Богу, прапанаваў для прагляду відэаролік, зняты яшчэ пры жыцці святара.
Лідэр праваслаўнага моладзевага руху «Ладанка» Аляксандр Рынкевіч прадставіў прысутным выставу асабістых рэчаў і фатаграфій, якія належалі бацюхну: малітоўнік, мітру, камілаўку, падрыснік, адбітак для прасфоры, малітвы, якія сам перачытваў, фотаапарат «Масква-5», ваенны білет і беларускі пашпарт часоў СССР.
Факты біяграфіі протаіерэя Мікалая Рунды, якія тычацца Мёршчыны, агучыла Таццяна Шульга, спецыяліст па сацыяльнай працы ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мёрскага раёна».
Дэвізам сустрэчы сталі мудрыя словы айца Мікалая, якім ён нязменна прытрымліваўся ў сваім жыцці і якім вучыў прыхаджан: «Працуй так, быццам не будзе канца твайго жыцця, а калі молішся, маліся так, быццам світанку не ўбачыш».