Встреча-диалог «Путь к душе  -  дорога к себе»

Сустрэча-дыялог «Шлях да душы – дарога да сябе»

Напярэдадні праваслаўнага свята Стрэчання Гасподняга ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна» па ініцыятыве протаіерэя Віктара Вабішчэвіча, настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне, адбылася сустрэча-дыялог «Шлях да душы – дарога да сябе».

Пра тое, як злучыць у сабе зямное і духоўнае, пра хрысціянскую душу і пра вялікую сілу малітвы ішла размова ў дыялогу.

Айцец Віктар адказаў на шматлікія пытанні, якія тычыліся крыжа і крыжовага знамення, абразоў, посту, таінстваў споведзі і прычасця.

У завяршэнні сустрэчы айцец Віктар заклікаў усіх хрысціян маліцца і па меры сіл наведваць праваслаўны храм, пажадаў хрысціянам крэпасці духу, дабра і веры, не збіцца са шляху праўдзівага і знайсці сваю дарогу да Хрыста. У падарунак ад царкоўнаслужыцеля ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі кандытарскія падарункі і праваслаўны каляндар.

Галерэя выяў

Сустрэча-дыялог «Шлях да душы – дарога да сябе» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт