Раённы конкурс творчых работ грамадзян з інваліднасцю «Цуды майстэрскіх рук»
У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна штогод напярэдадні Новага года праходзіць раённы конкурс творчых работ грамадзян з інваліднасцю «Цуды ўмелых рук»
Старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Анатольевіч Драбо ўручыў дыпломы і падарункі ўдзельнікам конкурсу.
На адкрыцці выставы работ удзельнікі конкурсу паказалі і расказалі пра свае захапленні, падзяліліся планамі на будучыню. У завяршэнні мерапрыемства адбыўся майстар-клас па роспісе навагодніх сувеніраў з гліны.