День открытых дверей для детей-инвалидов, посещающих Миорский районный Центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации

Дзень адчыненых дзвярэй для дзяцей-інвалідаў, якія наведваюць Міёрскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

У рамках традыцыйнай акцыі "Нашы дзеці" напярэдадні навагодніх і калядных святаў у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Міёрскага раёна праведзены Дзень адкрытых дзвярэй для дзяцей-інвалідаў, якія наведваюць Міёрскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сацыякультурнай рэабілітацыі спрыялі спартыўна-гульнявая і забаўляльная праграмы, элементы майстар-класа па роспісе гліняных драконаў і навагодняя фотасесія.

Прыемнымі падарункамі для дзяцей сталі пернікі, вырабленыя інвалідамі аддзялення пры ўдзеле валанцёра Маскаленкі Ксеніі.

Вельмі важна напярэдадні навагодніх святаў дарыць падарункі і клопат дзецям!

Галерэя выяў

Дзень адчыненых дзвярэй для дзяцей-інвалідаў, якія наведваюць Міёрскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт