Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў у ТЦСАН Міёрскага раёна праведзены шэраг мерапрыемстваў
1 снежня адбылася дыялогавая пляцоўка «Супрацоўніцтва – шлях да вырашэння праблем». У абмеркаванні актуальных пытанняў прынялі ўдзел прадстаўнікі сацыяльнай абароны, члены грамадскіх аб'яднанняў, людзі з інваліднасцю.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства валанцёр Ксенія Маскаленка правяла майстар-клас па роспісе пернікаў. Людзі з інваліднасцю наведалі гістарычны музей Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Ягора Андрэевіча Томка, дзе прайшла займальная экскурсія па гістарычнай Міёршчыне.