Инклюзивный туризм для инвалидов

Інклюзіўны турызм для людзей з інваліднасцю

Інклюзіўны турызм як значная частка сацыякультурнай рэабілітацыі актыўна развіваецца ў Міёрскім раёне. На працягу некалькіх гадоў у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ТЦСАН функцыянуе клуб «Путэфільнік». Чаpговай славутасцю, якую наведалі яго члены, стаў вадаспад на рацэ Вята.

Ландшафтатэрапія (спевы птушак, шапаценне лісця, шэпт траў, шум вадаспаду...) у спалучэнні з элементамі тэранкура, ёгі, медытацыі і інтэлектуальнымі гульнямі спрыялі аднаўленню душэўнай раўнавагі, паляпшэнню псіха-эмацыянальнага самаадчування і фізічнага стану. А атрыманыя пазітыўныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні знойдуць сваё маляўнічае выяўленне ў арт-тэрапеўтычных методыках (малюнках, аплікацыях...).

Інклюзіўны турызм для людзей з інваліднасцю | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт