Свята дзяцінства і лета
Весела, задорна, эмацыянальна прайшла 30 мая святочная сустрэча супрацоўнікаў і падапечных аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН Міёрскага раёна і іх лепшых сяброў – выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Загадкі, гульні на свежым паветры, майстар-клас з паветраных шарыкаў зрабілі атмасферу свята цёплай і незабыўнай.