Дзяржаўная маладзёжная палітыка з'яўляецца складовай часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь і ўяўляе сабой цэласную сістэму мер прававога, арганізацыйна-кіраўніцкага, фінансава-эканамічнага, навуковага, інфармацыйнага, кадравага характару, накіраваных на стварэнне неабходных умоў для выбару маладымі грамадзянамі свайго жыццёвага шляху, для іх адказнага ўдзелу ў жыцці і развіцці беларускай дзяржавы і грамадства.
Моладзь разглядаецца як сацыяльна-ўзроставая група насельніцтва ва ўзросце да 31 года.
Маладзёжная палітыка ў Міёрскім раёне рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. № 65-З «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2021 г. № 349 «Аб Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года», Дзяржаўнай праграмай «Беларусь інтэлектуальная» на 2026 – 2030 гады і іншымі нарматыўна-прававымі актамі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
У Міёрскім раёне колькасць моладзі складае 2213 чалавек, што складае каля 13 % ад агульнай колькасці насельніцтва раёна.
Структуры па рабоце з моладдзю
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па справах моладзі
Намеснік начальніка ГУ - Начальнік упраўлення – Сіманоўская Таццяна Анатольеўна,
Намеснік начальніка ўпраўлення – Мінчанка Таццяна Уладзіміраўна,
Галоўны спецыяліст - Краўцова Віялета Алегаўна,
Галоўны спецыяліст - Быкаў Андрэй Сяргеевіч,
Інспектар - Кур'янава Наталля Міхайлаўна,
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Аддзел ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі
Начальнік – Навіцкая Марына Уладзіміраўна,
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік аддзела - Хрол Вячаслаў Васільевіч,
Намеснік начальніка аддзела – Сафейчанка Ірына Уладзіміраўна,
Галоўны спецыяліст - Вітоль Артур Уладзіслававіч,
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, каб №6, №7
Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:
- грамадзянска-патрыятычнае выхаванне;
- фарміраванне здаровага ладу жыцця;
- дзяржаўная падтрымка маладых сем'яў;
- рэалізацыя права моладзі на працу;
- дзяржаўная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
- содействие рэалізацыі права на аб'яднанні;
- міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва.