9 траўня – святая дата ў гісторыі нашай краіны.
Напярэдадні вялікага свята старшыня ГА «Белая Русь» Валерый Драбо, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук, старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Гур'ева, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Людміла Варона, а таксама актывісты грамадскіх аб'яднанняў, члены працоўных калектываў і навучэнцы школ наведалі тых, хто перажыў жахі фашысцкіх канцлагераў, і сям'ю загінулага воіна.
Госці выказалі словы глыбокай удзячнасці былым вязням за іх стойкасць, мужнасць і неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу.
Прадстаўнікі раённай улады і грамадскасці падкрэслілі, што абавязак цяперашняга пакалення – берагчы гістарычную праўду, шанаваць герояў і атачаць увагай тых, хто прайшоў праз цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вечная памяць загінулым. Нізкі паклон жывым сведкам тых страшных гадоў.