26 красавіка спаўняецца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Напярэдадні гэтай даты ў Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся час памяці «Чарнобыль – 40 гадоў».
Удзельнікамі мерапрыемства: кіраўніцтва раёна, ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС, спецыялісты экалагічнай і санітарнай службаў, навучэнцы.
Сустрэча – гэта магчымасць успомніць тых, хто цаной свайго здароўя і жыцця спыніў радыяцыйную стыхію, і яшчэ раз сказаць дзякуй героям-ліквідатарам.