Міжнародны аўтапрабег «Дарогамі вайны, дарогамі Перамогі», прымеркаваны да святкавання 81-годдзя Вялікай Перамогі. Дэлегацыя Міёрскага раёна прыняла ўдзел.
Першы прыпынак — воінскія пахаванні. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо разам з актыўнай моладдзю Міёршчыны ўшанавалі памяць байцоў, якія загінулі падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі. Да падножжа манумента леглі жывыя кветкі.Затым дэлегацыя паднялася на Замкавую гару — месца, якое дыхае гісторыяй. І фінальнай кропкай стаў візіт да помніка «Памежнікам усіх пакаленняў» — сімвала неўміручасці рубяжоў і вернасці абавязку.