Акцыя «Мір! Праца! Май!»
Моладзь Мёршчыны сумесна з прадстаўнікамі раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" папрацавала над добраўпарадкаваннем памятнага знака Герою Савецкага Саюза Ягору Томку.
Мёрская СШ №3 носіць імя Героя. Вучні школы на пастаяннай аснове даглядаюць тэрыторыю знака. Сёння тут працавалі прадстаўнікі Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў на чале са старшынёй Максімам Філіповічам і выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба "Факел".