17-18 красавіка прайшоў форум маладзёжных саветаў Віцебскай вобласці «Роднае – маё»
У форуме ўзялі ўдзел прадстаўнік і члены Маладзёжнай рады пры Міёрскім раённым Савеце дэпутатаў – Філіповіч Максім, Дудалева Алёна і Васютонак Ганна.
У рамках мерапрыемства прайшлі сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці. Удзельнікі форуму папрацавалі на дыялогавых і праектных пляцоўках, абмеркавалі «Праекты, якія змяняюць Віцебшчыну». Хлопцы ўшанавалі памяць ахвяр фашызму на мітынгу-рэквіеме з ускладаннем кветак на мемарыяльным комплексе «5-ы полк», а таксама прынялі ўдзел у працоўнай акцыі ў рамках рэспубліканскага праекта «Лес! Дабро! Парадак».