18 снежня ў межах праекта «КРОК» прайшло занятак на тэму: «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь — значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны»
У фармаце дыялогавай пляцоўкі «Захаваем гістарычную памяць!» навучэнцы 9–11 класаў сустрэліся з прадстаўнікамі марской пяхоты.
Хлопцы і дзяўчаты ўспомнілі біяграфію Е.А. Томко, паглядзелі фільм аб прысваенні школе імя Героя Савецкага Саюза, а затым пагутарылі з гасцямі.
Марскія пехацінцы расказалі аб службе, экстрэмальных сітуацыях, таварыстве і сяброўстве. Госці ўрачыста ўручылі адміністрацыі школы сцяг «Марское братэрства — непарушнае! Флот памятае ўсіх, а значыць і мяне».
Ветэраны папрасілі рабят дапамагчы сабраць звесткі аб земляках-мараках, каб разам захаваць памяць. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук.