У раённай бібліятцы адбыўся адкрыты дыялог «Сучаснае жыццё грамадства і духоўныя традыцыі» з удзелам духавенства, працоўнай моладзі і школьнікаў
Абмяркоўвалі важныя тэмы:
- уплыў гаджэтаў на жыццё чалавека;
- роля сям'і і сямейных традыцый;
- духоўныя каштоўнасці, якія дапамагаюць нам ісці па жыцці з верай і надзеяй.
«Самыя галоўныя духоўныя каштоўнасці нараджаюцца ў сям'і. Сучаснае грамадства нараджаецца з асобных сем'яў, а сям'я — у храме», — адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка.
Удзельнікам пажадалі працягваць духоўныя і сямейныя традыцыі, шанаваць і любіць тых, хто побач.
Бібліятэкары падрыхтавалі выставу тэматычнай літаратуры «Жывое слова мудрасці духоўнай».