Неделя родительской любви: праздник семьи и тепла

Тыдзень бацькоўскай любові: свята сям'і і цяпла

17 кастрычніка, у рамках Тыдня бацькоўскай любові, у раённай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, у якім удзельнікамі сталі сем'і, што выхоўваюць двайнят.

Ва ўтульнай атмасферы сямейнай гасцінай «Цёпла бацькоўскай любові» сабраліся сем'і Коснікоўскіх, Босакавых, Лапуцевічаў і Бурак, каб падзяліцца сваімі гісторыямі, радасцямі і сакрэтамі выхавання.

Пераможцаў конкурсу відэавіншаванняў «Павіншуем бацькоў разам» урачыста ўзнагародзілі Аксана Ашурка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, і Людміла Ворана, першы сакратар РК ГА "БРСМ".

Галерэя выяў

Тыдзень бацькоўскай любові: свята сям'і і цяпла | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт