Велапрабег «Па мясцінах баявой славы» сабраў навучэнцаў СШ № 2 імя Н. Ізварына, СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Е. Томка, прадстаўнікоў працоўных калектываў і працуючую моладзь раёна
Прывітаў удзельнікаў велапрабегу намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук. Ён адзначыў, што наш святы абавязак – не забываць, якой цаной дасталася Вялікая Перамога, з пашанай аддаваць даніну павагі мясцінам і пахаванням.
Экскурсавод Кацярына Рачыцкая расказала гісторыю пра значныя помнікі, салдат-герояў і воінаў-афганцаў, якія змагаліся за мір у нашым горадзе.
Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.
Першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ Людміла Варона падзякавала ўдзельнікаў за згуртаванасць і цікавасць да роднага краю.
Завяршыўся велапрабег фотасесіяй і выкананнем песні ў рамках акцыі «Заспяваем «Кацюшу» разам».