SuperПРОФІ - 2025
Сёння ў Міёрах прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна «SuperПРОФІ-2025»
Удзельнікі паказалі сябе ў 3 конкурсных выпрабаваннях: "Відэаролік" "Оратарскае майстэрства" "Творчы нумар"
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ «SuperПРОФІ-2025»
1 месца Надзея Шымуковіч:
2 месца Анастасія Бадун:
3 месца Анастасія Гінько:
Яны прадставяць Міёршчыну на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "СуперПрофі-2025".
За пераемнасць пакаленняў у прафесіі адзначана Ганна Васяцёнак; За вакал і крэатыўнасць - Сафія Шук; За лепшы творчы нумар - Дзмітрый Кляўко.