Митинг-реквием "Лишь память нетленна", посвященный Международному дню памяти жертв преступления геноцида, чествования их достоинства и предупреждения этого преступления

Мітынг-рэквіем "Толькі памяць нетленная", прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства

Удзельнікі мітынгу сабраліся ля магілы № 5708 у г. Міёры, дзе пахаваны яўрэі, расстраляныя карнікамі 2 чэрвеня 1942 года.

Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, члены Маладзёжнай палаты раёна і навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа СШ № 2 імя Н.Г. Ізварина ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі кветкі да падножжа пахавання. Каля пахавання мірных жыхароў у горадзе Дзісна ўдзел у мітынгу-рэквіеме прынялі навучэнцы Дзісненскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза М.А.Кузьміна. Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду стаў важнай падзеяй для ўсіх прысутных, аб'ядноўваючы пакаленні ў імкненні захаваць памяць аб трагічных падзеях мінулага.

Помнім мінулае дзеля будучыні

Галерэя выяў

Мітынг-рэквіем "Толькі памяць нетленная", прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт