Пасяджэнне клуба маладажонай сям'і "Журавовая сцежка" адбылося 27 верасня
Сустрэча маладых сем'яў прайшла ў ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна".
Дзеці з вялікім задавальненнем зрабілі падарунак для сваіх бацькоў і гасцей - роспіс магнітаў з выявай балота Ельня, экалагічнай сцежкі, журавоў і журавін. У працяг пасяджэння ўдзельнікі клуба змаглі паназіраць на палях за журавамі, пабывалі з экскурсіяй у візіт-цэнтры заказніка «Ельня», гістарычным музеі і этнаграфічным музеі "Сялянская хата" ДУА "Міёрская сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза Е. А. Томко". Усе атрымалі масу станоўчых эмоцый.