17 верасня ў Міёрскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшлі ўрачысты сход і святочны канцэрт "Беларусь - гэта мы!"
З галоўным дзяржаўным святам павіншавалі старшыня Мёрскага райвыканкама Сяргей Сямёнычаў і старшыня Мёрскага райсавета Валерый Драбо, уручылі Ганаровыя граматы і аб'явілі Падзякі тым, хто сваёй працай праслаўляе наш край. Падарункі атрымалі самы старэйшы і самы малодшы жыхары вуліцы 17 верасня г.Мёры. Перад урачыстасцю ў фае арганізаваны выставы, якія падрыхтавалі работнікі бібліятэкі, музея, клуба народных рамёстваў, грала музыка ў выкананні выкладчыкаў школы мастацтваў.