Велапрабег "Адзінствам моцная Беларусь", прысвечаны Дню народнага адзінства
Напярэдадні Дня народнага адзінства моладзь горада Міёры ў колькасці 85 чалавек прыняла ўдзел у велапрабегу «Адзінствам моцная Беларусь».
Прывітаў удзельнікаў велапрабегу старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сямёнычаў. Сімвалічна ровары выстраіліся лічбай "17". Удзельнікі велапрабегу праехалі па знакавых мясцінах горада Міёры і ўсклалі кветкі.
Старшыня Міёрскага Савета дэпутатаў Валерый Драбо звярнуўся да моладзі і нагадаў, як важна берагчы мір на зямлі і памятаць мінулае дзеля будучыні.