Чествование членов команды и тренерского состава спортивного клуба "Миоры", серебряных призеров чемпионата Республики Беларусь по футболу среди команд второй лиги Витебского дивизиона

Ушанаванне членаў каманды і трэнерскага штаба спартыўнага клуба "Міёры", сярэбраных прызёраў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі Віцебскага дывізіёна

Трэці год запар гульцы і трэнерскі склад каманды ФК "Міёры" паказалі высокі рэзультат і заваявалі Кубак Віцебскай вобласці па футболе сезона 2023 года. Амаль палова складу - гэта ўраджэнцы нашага раёна, выпускнікі Міёрскай ДЮСШ аддзялення па футболе.

У складзе каманды таксама ёсць прадстаўнікі з іншых раёнаў і гарадоў Рэспублікі Беларусь, а таксама блізкага і далёкага замежжа. Старшыня Міёрскага райвыканкама Сяргей Семянычаў павіншаваў каманду з перамогай і ўручыў сертыфікат на набыццё спартыўнай гульнявой формы для трэнерскага складу і членаў каманды ФК "Міёры". Па выніках апытання лепшым гульцом каманды і лепшым бамбардзірам прызнаны Ігар Чарняўскі! "Прыз гледачовых сімпатый" атрымаў Філіп Рудзік! Па выніках усіх гульняў лепшым гульцом прызнаны Вадзім Шокель!

Ушанаванне членаў каманды і трэнерскага штаба спартыўнага клуба "Міёры", сярэбраных прызёраў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі Віцебскага дывізіёна | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт