Семинар-учеба для ответственных по идеологической работе и за организацию работы с молодежью в организациях района

Семінар-вучобы для адказных па ідэалагічнай рабоце і за арганізацыю работы з моладдзю ў арганізацыях раёна

У Міёрскім раённым выканаўчым камітэце адбыўся семінар-вучоба для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце (адказных) і адказных за арганізацыю работы з моладдзю ў арганізацыях раёна.

На семінары абмеркавалі асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, ролю дэпутатаў раённага і мясцовых Саветаў дэпутатаў у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна, выкананне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, праводзімую работу па абароне непаўналетніх ад сексуальнага гвалту і эксплуатацыі, недапушчэнне экстрэмісцкай дзейнасці, правілы паводзін у розных надзвычайных сітуацыях. Не засталіся па-за ўвагай пытанні падпісной кампаніі і абмеркаваны планы работы на 2024 год.

Галерэя выяў

Семінар-вучобы для адказных па ідэалагічнай рабоце і за арганізацыю работы з моладдзю ў арганізацыях раёна | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт