Областной выездной семинар «Беларусь и мы» прошел 10 октября в Минске

Абласны выязны семінар «Беларусь і мы» прайшоў 10 кастрычніка ў Мінску

У склад дэлегацыі Віцебскай вобласці ўвайшлі прадстаўнікі моладзі Міёршчыны: Людміла Варона, першы сакратар Міёрскага РК ГА «БРСМ», Ірына Чарняўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Міёрскага райвыканкама.

Удзельнікі семінара наведалі ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», дзе азнаёміліся з музеем прадпрыемства і пабывалі на галоўным канвееры МАЗ. Старшыні саветаў працуючай моладзі Віцебскай вобласці наведалі Дом Урада і сустрэліся са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Паўлавічам Андрэйчанкам.

Спецыялісты па рабоце з моладдзю наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Галерэя выяў

Абласны выязны семінар «Беларусь і мы» прайшоў 10 кастрычніка ў Мінску | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт