Урачыстая цырымонія ўручэння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
На святочнае мерапрыемства ў Міёрскай сярэдняй школе № 3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томка сабраліся вучні і педагогі школ раёна, кіраўнікі раённых грамадскіх аб'яднанняў.
Па ўсталяванай традыцыі ў Дзень Канстытуцыі ва ўрачыстай абстаноўцы 14-гадовым дзецям уручыў пашпарты старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў.
У падарунак юнакі і дзяўчаты атрымалі Канстытуцыю і кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
Старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо ўручыў моладзевыя білеты грамадскага аб'яднання «БРСМ».
У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі наведалі Гістарычны музей у школе.