Праздничные мероприятия к 105-летию Вооруженных Сил Республики Беларусь прошли в Миорском районе

Святочныя мерапрыемствы да 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшлі ў Міёрскім раёне

На плошчы Памяці загінулых змагароў на ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў і сілавых ведамстваў, грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцы школ горада Міёры.

У сувязі са святкаваннем 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо ўручыў Ганаровыя граматы і Падзякі ветэранам Узброеных Сіл, работнікам арганізацый за праяўленую ініцыятыву падчас заняткаў па баявой гатоўнасці, праведзеных у Міёрскім раёне.

Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і вянкі да падножжа брацкай магілы і памятнага абэліска «Чорны цюльпан», памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Па ўсталяванай традыцыі ля памятнага знака Герою Савецкага Саюза Ягору Андрэевічу Томку навучэнцы і працоўная моладзь аддалі даніну памяці знакамітаму земляку.