Міёрская раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»
Міёрская раённая арганізацыя
г. Міёры, вул. 211287, г. Міёры, вул. Камуністычная, д. 36-2, каб. 5
Старшыня
Драбо Валерый Анатольевіч
тэл.: 8-(02152) 5 19 35
Галоўны бухгалтар
Шокель Фаіна Мікалаеўна т. 8 02152 5 28 48
Старшыня Кантрольна-рэвізійнай камісіі
Крук Ірына Амбросьеўна т. 8 02152 5 18 90
Адрас грамадскай прыёмнай, тэлефон
т. 8 02152 5 27 89
211287, г. Міёры, вул. Камуністычная, д. 36-2, каб. 5
Сайт Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»
Віцебская абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»
Навіны
У Дзень маці, 14 кастрычніка 2022 г., прадстаўнікі аддзела ЗАГС райвыканкама, раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў «Белая Русь» і «БРСМ» павіншавалі ў радзільным аддзяленні Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы міёрку Наталлю Зорыну з нараджэннем сына, уручылі пасведчанне аб нараджэнні сына, падарункі, пажадалі здароўя, радасці і дабра.
Раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Белая Русь» 12 верасня 2022 г. прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства», прымеркаванай да Дня народнага адзінства.
На плошчы Памяці загінулых байцоў у г. Міёры адбыўся урачысты мітынг, ускладанне кветак да брацкай магілы.
2 верасня 2022 г. раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прыняла ўдзел у абласным грамадзянска-патрыятычным марафоне «Адзіны», прымеркаваным да Дня народнага адзінства.
На цэнтральнай плошчы раённага цэнтра адбыўся урачысты мітынг. Прадстаўнікі працоўных калектываў горада Міёры, раённых грамадскіх аб'яднанняў, працоўная і навучэнская моладзь разам выканалі гімн Рэспублікі Беларусь, усклалі кветкі да памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прынялі ўдзел у акцыі «Роднае-народнае», інтэрнэт-чэленджы «17».
22 ліпеня 2022 г. раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці абноўленага памятнага знака ў гонар воінаў вызваліцеляў Міёр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі «Белая Рсь» Уладзімір Церанцьеў, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі арганізацый і жыхары горада.
3 ліпеня 2022 г. раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На плошчы Памяці загінулых байцоў у горадзе Міёры адбыўся урачысты мітынг. Прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзных арганізацый, жыхары і госці горада ўсклалі кветкі і вянкі да брацкай магілы, помніка "Чорны цюльпан", хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікі мітынгу далучыліся да акцыі "Засьпяваем гімн разам!".
9 мая 2022 г. раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі.
Прадстаўнікі працоўных калектываў горада, сілавых ведамстваў, раённых грамадскіх аб'яднанняў, навучэнская і працоўная моладзь, вязні фашысцкіх канцлагераў, ветэраны працы, жыхары горада прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, усклалі кветкі і вянкі да падножжа брацкай магілы і памятнага знака «Чорны цюльпан».
Прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» разам са школьнікамі павіншавалі вязняў фашысцкіх канцлагераў і сям'ю загінулага з Днём Перамогі.
1 верасня, у Дзень ведаў, 181 першакласнік раёна ў рамках акцыі «У школу з «Белай Руссю»» атрымаў у падарунак ад Міёрскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» канцылярскія тавары.
Прадстаўнікі БРСМ, ЗАГС і раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» павіншавалі маладых мам і малых, якія з'явіліся на свет незадоўга да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Чытаць падрабязней: раённая газета «Міёрскія навіны»
Конкурс для творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі»-2018»
Конкурс работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі»-2018» праходзіць з 12 сакавіка да 12 красавіка.
Чытаць далей: раённая газета «Міёрскія навіны»
ІІІ з'езд Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»
У Мінску прайшоў ІІІ з'езд Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Удзел у яго рабоце ў якасці дэлегатаў прымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава і кіраўнік раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Алена Шамёнак.
Чытаць далей: раённая газета «Міёрскія навіны»
«Белая Русь» дзецям
26 жніўня 2017 года ў Пераброддзі адбыўся раённы конкурс сярод маладых сем'яў «Уладар сяла». Удзел прынялі 4 сем'і. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі. А дзецям былі ўручаны сувеніры ад Міёрскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
Міёрская «Белая Русь» павіншавала Аксану Мельнікаву
У Дзень Незалежнасці прадстаўнікі грамадскай арганізацыі "Белая Русь" Алена Шамёнак і Ганна Ліскова па традыцыі адправіліся ў мясцовы радзільны дом віншаваць шчаслівых матуль. У эпіцэнтры падзей апынулася 29-гадовая Аксана Мельнікава з райцэнтра.
У яе 27 чэрвеня нарадзіўся сынок Аляксандр ростам 54 см, вагой 3450 г. Маму з брацікам дома чакаюць яшчэ двое дзяцей: пяцігадовая Ульяна і дзесяцігадовы Максім. Малютка Саша за шэсць сутак набраў ажно 100 грам, а назвалі яго ў гонар таты Аляксандра, які ўжо паспеў падбегчы пад акно і паглядзець на сваё цуд.
Імя хлопчыка, яго жыццё — як сімвал Перамогі і Незалежнасці роднай краіны.
«Белая Русь» - за здаровы лад жыцця»
Цікавай і пазнавальнай стала для грамадзян, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання, экскурсія ў ОСВОД. Начальнік выратавальнай станцыі Рубанік А.В. азнаёміў з правіламі бяспечнага купання і паводзін на вадзе, пералічыў найбольш бяспечныя месцы, спецыяльна адведзеныя для купання, правёў практычнае занятак і паказаў некалькі асноўных прыёмаў выратавання тапельца пры дапамозе падручных сродкаў: вяроўкі, плывучага прадмета, жэрдкі.
Увазе прысутных супрацоўнікамі станцыі былі прадэманстраваны касцюмы вадалазаў і спецыяльнае абсталяванне. З захапленнем дзеці назіралі за пагружэннем вадалаза на глыбіню і за мовай зносін спецыяліста з вадалазам пры дапамозе умоўных сігналаў.
На справаздачна-выбарчай канферэнцыі дзейнасць раённай структуры грамадскага аб'яднання "Белая Русь" ацэнена здавальняюча. Прысутныя падкрэслілі супрацоўніцтва "Белай Русі" з іншымі райструктурамі, яе плённы ўдзел у жыцці рэгіёну.
Чытаць далей: раённая газета «Міёрскія навіны»
Візіт у радзільнае аддзяленне Міёрскай ЦРБ
Традыцыйна ў Дзень маці супрацоўнікі аддзела ЗАГС райвыканкама разам з прадстаўнікамі раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" наведваюцца ў радзільнае аддзяленне Міёрскай ЦРБ з віншаваннямі і падарункамі.
Чытаць далей: Раённая газета «Міёрскія навіны»
9 мая 2016 года ў Дзень Перамогі падчас правядзення мітынгу прадстаўнікі ГА «Белая Русь» павіншавалі ветэранаў і ўручылі ім падарункі.
Акцыя «Дзякуй за перамогу»
Падчас правядзення ў Міёрскім раёне акцыі «Дзякуй за перамогу» з 27 красавіка – 5 мая прадстаўнікі ГА «Белая Русь», сумесна з адміністрацыяй раёна наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны на спецыяльна аформленым аўтобусе Перамогі і павіншавалі іх з 70-годдзем Вялікай Перамогі, урачыста ўручылі памятныя падарункі і віншавальныя лісты.
Для некага прымаць віншаванні ў Дзень маці — звычайная справа, а некаторыя жанчыны ўпершыню ў гэтым годзе сталі звацца Мамай. Наведалі іх і ўручылі ў святочнай абстаноўцы пасведчанні аб нараджэнні дзяцей і падарункі галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Вольга Уладзіміраўна Пашкоўская, загадчыца аддзела сацыяльнай адаптацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Таццяна Паўлаўна Шульга і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Альдэфонсаўна Чарняўская.
У якасці сюрпрызу матулям работнікі аддзела ЗАГС падрыхтавалі брашуры, у якіх раскрываецца значэнне імёнаў і знакаў задыяку іх малых. Таццяна Паўлаўна Шульга ўручыла падарункі, прадастаўленыя раённай арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".
9 мая ў Дзень Перамогі падчас правядзення мітынгу прадстаўнікі ГА «Белая Русь» павіншавалі ветэранаў, уручылі ім паштоўкі, падарункі.
Віншаванне ў радзільным аддзяленні
Нараджэнне новых жыхароў напярэдадні свята горада – прыемная падзея.
1 ліпеня прадстаўнікі ГА «Белая Русь» чарговы раз зазірнулі ў радзільнае аддзяленне, каб павіншаваць матуль з з'яўленнем на свет дзяцей. Гучалі цёплыя віншаванні, уручаліся паштоўкі і падарункі ад ГА «Белая Русь».
Віншаванне ветэранаў
3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці падчас правядзення урачыстых мерапрыемстваў і мітынгу прадстаўнікі ГА «Белая Русь» павіншавалі ветэранаў, уручылі ім паштоўкі, падарункі, падзякавалі ім за магчымасць жыць і працаваць у мірнай і незалежнай Беларусі.