Старшыня
Ашурка Аксана Васільеўна
Тэл. 802152 5 19 20
Сайт грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын"
Мэты і задачы БСЖ:
- павышэнне статусу жанчын у грамадстве, іх ролі ва ўсіх галінах жыцця краіны;
- дасягненне грамадзянскай згоды ў грамадстве, міру паміж народамі, ліквідацыя ўсіх форм гвалту і дыскрымінацыі;
- арганізацыя асветніцкай і кансультацыйнай дзейнасці;
- содействие ахове і паляпшэнню здароўя жанчын, павышэнню якасці жыцця ўсіх грамадзян рэспублікі;
- ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці;
- абарона правоў жанчын, дзяцей, умацаванне сям'і;
- ажыццяўленне міжнароднай дзейнасці метадамі жаночай дыпламатыі.
Праграмныя напрамкі дзейнасці БСЖ:
- Сацыяльная падтрымка жанчын.
- Жанчына. Сям'я. Духоўна-маральнае адраджэнне.
- Роўныя правы і роўныя магчымасці.
- Жанчына ў адзіным свеце.
Мерапрыемствы
Рэспубліканская акцыя «Яблыневы сад» у Міёрах
Расце і мацнее сад, закладзены некалькі гадоў таму на тэрыторыі раённай бальніцы. Сёння ён папоўніўся новымі дрэвамі!
Да акцыі далучыліся прадстаўніцы раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».
Сімвалічна, што добрая справа праходзіць у Год беларускай жанчыны і ў Свята працы. Жанчыны прыйшлі не адны, а з сем'ямі і дзецьмі, асабістым прыкладам паказваючы, што значыць быць стваральнікам.
«Мы саджаем яблыневы сад як сімвал пладавітасці, жаноцкасці, сям'і і міру. Сваёй стваральнай працай жанчына ўносіць значны ўклад у развіццё роднага краю і ўсёй краіны», — падзялілася старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Аксана Ашурка.
Дзякуй усім, хто робіць Міёры прыгажэйшымі і ўтульнейшымі!
Прадстаўніцы Міёрскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" прынялі ўдзел у сустрэчы са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Іванаўнай Качанавай
У горадзе Наваполацк прайшла сустрэча актыву Беларускага саюза жанчын Віцебскай вобласці са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Больш за 600 прадстаўніц саюза сустрэліся і абмеркавалі стратэгічнае развіццё краіны, важныя палітычныя падзеі, якія пройдуць у 2024-2025 гадах, а таксама іншыя актуальныя пытанні.
Тыдзень бацькоўскай любові напярэдадні Дня маці
Старшыня Міёрскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Аксана Ашурка павіншавала Мальвіну Пятроўну Закрэўскую - маці загінулага воіна-інтэрнацыяналіста Сяргея Закрэўскага - з Днём маці.
Міёрская раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын павіншавала сям'ю з нараджэннем малога
У рамках тыдня бацькоўскай любові старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Аксана Ашурка і начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ірына Юхно павіншавалі Аляксандра і Марыну Мацялёнак з нараджэннем малога. Прадстаўніцы Міёрскага раёна ўручылі памятны падарунак і першы дакумент малога — пасведчанне аб нараджэнні.
Міёрская раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын павіншавала малога, які нарадзіўся 1 чэрвеня.
У радзільным аддзяленні раённай бальніцы ў Дзень абароны дзяцей з'явіўся на свет чароўны малы.
Павіншаваць маладую маці Юлію Леднік адправіліся прадстаўніцы грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".
Старшыня раённай арганізацыі Аксана Ашурка павіншавала маці з нараджэннем сына, уручыла памятны падарунак.
Ураджэнка Міёрскага раёна, Юлія Леднік пражывае з мужам і старэйшым сынам у Глыбокім. Выбрала міёрскі радзільны дом, таму што бацькі тут жывуць і чула шмат станоўчых водгукаў ад сяброў і знаёмых.
У Міёрах ушанавалі лаўрэатаў ганаровага звання «Жанчына года Міёршчыны»
Штогод па ўсталяванай традыцыі напярэдадні свята — Дня жанчын — у райцэнтры ўшаноўваюць лаўрэатаў ганаровага звання «Жанчына года Міёршчыны».
Конкурс праводзіцца па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».
7 сакавіка ў Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае сход.
У 2023 годзе ганаровага звання «Жанчына года Міёршчыны» ўдастоены:
Станкевіч Людміла Уладзіміраўна, загадчык малочна-таварнай фермы «Цвяціна» СУП «Цітова»;
Федарэц Ала Генадзьеўна, загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «ТЦСАН Міёрскага раёна»;
Дзям'янава Марына Казіміраўна, рэжысёр узорнага тэатра авангарднай моды аддзела па рабоце з дзецьмі ДУК «Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці»;
Сухоўская Юлія Уладзіміраўна, прадавец крамы «Каласок» в. Новы Пагост філіяла Полацкі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебапрадукт»; Левіцкая Наталля Фёдараўна, галоўны бухгалтар Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Сапраўдным падарункам для жанчын раёна стаў святочны канцэрт «Мы жадаем шчасця вам!», падрыхтаваны выканаўцамі і калектывамі Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзіцячай школы мастацтваў.
6 сакавіка прадстаўніцы раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» разам з БРСМ і вучнямі школ наведалі вязняў-жанчын канцлагераў, сям'ю загінулага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, маці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку ў Афганістане са святам – Днём жанчын, уручылі віншаванні ад кіраўніцтва Міёрскага раёна, кветкі і падарункі ад БСЖ і БРСМ.
У Міёрах адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын
25 студзеня адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", на якой падвялі вынікі працы, зацвердзілі новы склад жаночага савета і абмеркавалі напрамкі далейшай дзейнасці.
Старшынёй раённай арганізацыі абрана Аксана Ашурка.
У пасяджэнні прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо. Ён адзначыў асаблівую ролю жанчыны ў развіцці дзяржавы, грамадства, інстытута сям'і.
Члены раённай арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях. Пастаянна займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі і грамадства. Прымаюць актыўны ўдзел у раённых урачыстых мерапрыемствах, мітынгах, аўтапрабегах, працоўных акцыях.
У Дзень маці, 14 кастрычніка, у ТЦСАН Міёрскага раёна адбылося ўшанаванне жанчын раёна, узнагароджаных ордэнам Маці, удастоеных прэміі імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей.
У Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт «Усе фарбы жыцця для цябе».
Звання «Жанчына года Міёршчыны» ўдастоены 5 прадстаўніц Міёрскага раёна
Напярэдадні свята Дня жанчын у Міёрскім Цэнтры культуры і народнай творчасці ўшаноўвалі лаўрэатаў ганаровага звання «Жанчына года Міёршчыны». Па хадайніцтве раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" пяць самых актыўных і дзейных жанчын раёна, якія дамагліся ў 2021 годзе поспехаў у розных сферах, удастоены ганаровага звання.
Падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню жанчын, ордэн Маці ўручаны Радзіонавай Іне Мікалаеўне, работніцы Міёрскага вытворчасці Полацкі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебапрадукт».
У Міёрскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання збіраліся шматдзетныя маці
Падлічана, што ў першыя гады жыцця малога маці не дасыпае 1,5 тысячы гадзін. Не ў крыўду татам, але на працягу ўсёй біяграфіі чада менавіта матуля праводзіць з ім большасць часу. Абсалютна без бацькі выхоўваецца пятая частка ўсіх дзяцей. Пры гэтым дарослыя дачушкі тэлефануюць маці разы тры на тыдні, а сыны яшчэ радзей. Добра, што ёсць дата — 14 кастрычніка, калі ўсё можна выправіць.
Чытаць далей: Раённая газета «Міёрскія навіны»
На канферэнцыі Міёрскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын"
8 чэрвеня ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын". У цёплай, сяброўскай атмасферы прадстаўніцы пярвічак аб'яднання, якіх на Міёршчыне 17, падвялі вынікі сумеснай працы, зацвердзілі новы склад жаночага савета і абмеркавалі напрамкі далейшай дзейнасці. Працай канферэнцыі кіравала намеснік старшыні раённай арганізацыі Таццяна Стальмачонак.
Чытаць далей: Раённая газета «Міёрскія навіны»