Старшыня раённай арганізацыі БАТ «Чырвоны Крыж»
Ліскова Ганна Віктараўна
тэл. 5 28 32
Старшыня раённай арганізацыі БАТ «Чырвоны Крыж»
Ліскова Ганна Віктараўна
тэл. 5 28 32
«Разам для кожнага»: мерапрыемствы ў рамках месячніка Беларускага Чырвонага Крыжа пройдуць з 8 мая па 1 чэрвеня.
У Беларусі ў маі працягваюцца інфармацыйныя мерапрыемствы Беларускага Чырвонага Крыжа пад дэвізам «Разам для кожнага». Ва ўсіх рэгіёнах краіны супрацоўнікі і валанцёры раскажуць аб напрамках дзейнасці найбуйнейшай гуманітарнай арганізацыі краіны, навучаць навыкам аказання першай дапамогі.
На сустрэчах з працоўнымі калектывамі абмяркуюць пытанні аказання дапамогі тым, хто ў гэтым мае патрэбу.
Супрацоўнікі і валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа таксама раскажуць аб канкрэтных кроках па вядзенні здаровага ладу жыцця, прафілактыцы захворванняў. Ва ўсіх жадаючых ёсць унікальная магчымасць далучыцца да валанцёрскага руху, які налічвае звыш 15 тысяч актыўных людзей рознага ўзросту.
Падобныя сустрэчы ў перыяд месячніка – выдатная практыка, калі бакі могуць слухаць і чуць адзін аднаго, разумець, што ў справе ўзаемадапамогі, выручкі, міласэрнасці важна выключна жаданне.
У снежні 2022 года ў рамках акцыі «Ёлка жаданняў» удзельнікі клуба «Сярэбраны ўзрост» сумесна з раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сабралі і перадалі дзецям з Дзісненскага сацыяльнага прытулку навагоднія падарункі.
З 1 жніўня па 15 верасня 2022 года ў Міёрскім раёне прайшла акцыя «Збяром дзяцей у школу». Актыўны ўдзел у зборы канцылярскіх тавараў прыняла раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Разам з індывідуальным прадпрымальнікам Алесяй Высоцкай перадалі сабраныя канцтавары ў Дзісненскі дзіцячы сацыяльны прытулак.
У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання і аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Міёрскага раёна старшыня Міёрскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа правяла трэнінгі для наведвальнікаў цэнтра па аказанні першай дапамогі пры пераахаладжэнні, абмаражэнні, апёках, электратраўмах, бытавых траўмах.
23 мая 2022 года ў Міёрскім раёне прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў. На спаборніцтвах каманды дэманстравалі сваю гатоўнасць рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі. Усе ўдзельнікі паказалі годны ўзровень падрыхтоўкі. Пераможцам прызнана каманда Лінейна-вытворчая дыспетчарская станцыя «Дзісна» унітарнага прадпрыемства «Захад-Транснафтапрадукт».
Сандружины Витебщины соревновались в Долгиново
Сельское спокойствие в Долгиново было окончательно нарушено, когда здесь начались областные соревнования сандружин. Собрались команды со всех уголков Витебщины.
Читать подробнее: районная газета «Міёрскія навіны»
Абараніць і падтрымаць ахвяр гандлю
У рамках рэалізацыі праекта "Рука дапамогі" ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях арганізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на дапамогу пацярпелым ад гандлю і бежанцам: псіхалагічная падтрымка, перанакіраванне ў іншыя арганізацыі ў адпаведнасці з патрэбамі, выпрацоўка індывідуальнай праграмы дапамогі, пасрэдніцтва ў аказанні бясплатных медыцынскіх паслуг, накіраванне да юрыстаў, кансультаванне псіхолага, выдача гуманітарнай дапамогі, удзел у трэнінгах Чырвонага Крыжа і іншае.
У цяжкую жыццёвую сітуацыю трапіла і сям'я С. з Міёр. Яна таксама ўключана ў праграму па аказанні дапамогі пацярпелым, якія знаходзіліся на рабоце за мяжой, у дадзеным выпадку — у Расійскай Федэрацыі. Ім аказана падтрымка ў больш за 200 беларускіх рублёў. Набыты абутак, прадукты харчавання і іншыя неабходныя рэчы.
Просьба пацярпелых звяртацца па нумарах "гарачай лініі": бясплатны званок па Беларусі—8 801 201 5555 ці 113, званок з-за мяжы платны — 8 10 375 162 21 8888.
Ганна ЛІСКОВА, старшыня раённай арганізацыі БТ ЧК.
Аперацыя "Беларусь: перамяшчэнне насельніцтва"
На Міёршчыне ў сувязі з вайной ва Украіне пражывалі і пражываюць цяпер грамадзяне з суседніх краін. Раённая арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа аказвае неадкладную дапамогу адзінокім пажылым, пенсіянерам, людзям з цяжкімі формамі інваліднасці, шматдзетным і няпоўным сем'ям, цяжарным жанчынам і маці, якія кормяць, — тым, хто не мае крыніц даходу і не можа вярнуцца дадому ў бліжэйшыя месяцы. Праяўляецца такі клопат у выдачы ваўчараў на прадукты харчавання і прамысловыя тавары на раённым узроўні. Сума штомесячнай дапамогі адпавядае мінімальнаму пражытковаму мінімуму, устаноўленаму ў Беларусі. Колькасць ваўчараў залежыць ад колькасці членаў сям'і: па адным на рукі. Выдаюцца штоквартальна. Аплачваюцца таксама медыцынскія паслугі і лекі на падставе дамоваў, падпісаных БТ ЧК напрамую з пастаўшчыкамі паслуг і з аптэкамі, з улікам індывідуальных патрэб бенефіцыяраў і пры прад'яўленні рэцэпту ад урача. Павышаецца дасведчанасць уразлівых бенефіцыяраў і шырокай грамадскасці праз Інфалінію "201". Яна працуе па буднях з 19.00 да 21.00. За час рэалізацыі аперацыі апрацавана 1 200 званкоў па пытаннях выдачы ваўчараў, крытэрыяў адбору бенефіцыяраў, ваўчарнага механізму афармлення юрыдычных дакументаў, працаўладкавання, пошуку жылля. Ганна ЛІСКОВА, старшыня раённай арганізацыі БТ ЧК.