Январь 2024

Студзень 2024

30 студзеня – Раённы турнір інтэлектуальных гульняў «Эрудыт – 2024», прымеркаваны да 105-годдзя з дня ўтварэння БССР. Час правядзення – 10.00. Месца правядзення – ДУА «Міёрскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».

24 студзеня – Раённыя спаборніцтвы па зімовым мнагабор’і «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў дапрызыўнага ўзросту. Час правядзення – 9.30. Месца правядзення – ДУА «Міёрская сярэдняя школа №2 імя Н.Г. Ізварына», гарадскі стадыён.

23 студзеня – Акцыя «Зімовы патруль» (БРСМ сумесна з РАНС і АСВОД правядуць інструктаж па правілах бяспечных паводзін у зімовы перыяд на вадаёмах). Месца правядзення – г. Міёры.

19 студзеня – Першынство па міні-футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства «Здаровы я – здаровая краіна». Месца правядзення – Спорткомплекс г. Дзісна, вул. Леніна, 68.

18 студзеня – Адзіны дзень інфармавання. Сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства на тэрыторыі Павяцкага сельсавета. Месца правядзення – Павяцкі сельсавет.

18 студзеня – Кразнаўчы лабірынт «Што я ведаю аб родным краі». Час правядзення – 14.00. Месца правядзення – Філіял «Міёрская дзіцячая бібліятэка».

18 студзеня – Мерапрыемства ў стылі рэтра «Назад у СССР» (Для ўдзельнікаў раённай ветэранскай арганізацыі і Савета пажылых грамадзян). Час правядзення – 10.00. Месца правядзення – ТЦСАН Міёрскага раёна», ДУК «Міёрскі гісторыка – этнаграфічны музей».

17 студзеня – Інтэлектуальная праграма «Бітва эрудытаў». Час правядзення – 16.00. Месца правядзення – Філіял «Дзісненскі гарадскі Дом культуры».

16 студзеня – Раённыя спаборніцтвы па зімовым мнагабор’і «Здароўе». Час правядзення – 9.30. Месца правядзення – ДУА «Міёрская сярэдняя школа №2 імя Н.Г. Ізварына», гарадскі стадыён.

14 студзеня – Канцэрт «Песенны зімовы марафон». Час правядзення – 17.00. Месца правядзення – Філіял «Дзісненскі гарадскі Дом культуры».

12 студзеня – Ушанаванне каманды футбольнага клуба «Міёры». Час правядзення – 16.00. Месца правядзення – Міёрскі райвыканкам (вялікая зала)

10 студзеня – Раённыя спаборніцтвы па біятлоне «Снежны снайпер». Час правядзення – 10.00. Месца правядзення – Гарадскі стадыён, г. Міёры, вул. Камсамольская.

9 студзеня – Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 105-годдзю ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне. Час правядзення – 11.00. Месца правядзення – ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна».

8 студзеня – Паўночна-заходняя ліга АЛФ па міні-футболе. Час правядзення – 16.00. Месца правядзення – Спорткомплекс «Міёры» г. Міёры, вул. Камсамольская, 28.

З 1 па 7 студзеня – Калядныя і навагоднія святочныя праграмы. Месца правядзення – Установы культуры раёна.

7 студзеня – Канцэрт «Новы год і Каляды – чараўніцтва і загаворы». Час правядзення – 16.00. Месца правядзення – Філіял «Дзісненскі гарадскі Дом культуры».

5 студзеня – Мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». Месца правядзення – Аддзяленне кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у горадзе Дзісна.

4 студзеня – Фестываль «Зорка Бэтлеему». Час правядзення – 11.30. Месца правядзення – Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці.

4 студзеня – Слайд-экспедыцыя «Міёршчына ад А да Я». Час правядзення – 11.00. Месца правядзення – Філіял «Міёрская дзіцячая бібліятэка».

1 студзеня – Навагодняя танцавальная праграма. Час правядзення – 1.00. Месца правядзення – Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці.

Студзень 2024 | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт