Июнь 2023

Чэрвень 2023

28 чэрвеня - 1/16 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі па футболе сярод каманд ФК «Міёры» - ФК «Батэ». Час правядзення - 18.00. Месца правядзення - гарадскі стадыён спорткомплекса «Міёры» у г.Міёры. 

27 чэрвеня - Літаратурны партрэт «Сэрцам роднага краю краніся» да 70-годдзя Міледы Кукуці. Час правядзення - 9.00. Месца правядзення - Міёрская цэнтральная раённая бібліятэка.

24 чэрвеня - Свята горада Дзісна. Месца правядзення - Дзісненскі гарадскі парк. 

22 чэрвеня - Мітынг-рэквіем «Мы памятаем», Хвіліна памяці, Заўпакойная малітва аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Час правядзення - 12.00. Месца правядзення - Плошча Памяці загінуўшых барацьбітоў у г.Міёры.

22 чэрвеня - Мітынг «Памяці загінуўшых будзьце годнымі». Час правядзення - 12.00. Месца правядзення - г. Дзісна ля брацкай магілы на скрыжаванні вул. Леніна і вул. Першамайская.

21 чэрвеня - Камедыя ў двух дзеяннях «Любоў да страты памяці». Час правядзення - 18.00. Месца правядзення - Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці.

17 чэрвеня - 6 тур Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі сезона 2023 года (Віцебскі дывізіён) ФК «Міёры» - ФК «Газавік». Месца правядзення - спорткомплекс «Міёры» у г. Міёры.

16 чэрвеня - Канцэрт «Для вас, людзі ў белых халатах!» да Дня медыцынскага работніка. Месца правядзення - Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці. 

15 чэрвеня - Адзіны дзень інфармавання. Сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства ў Павяцкім сельсавеце. Месца правядзення - Павяцкі сельсавет. 

14 чэрвеня - Мітынг-рэквіем «Навек нам гэтай даты не забыць», да 80-годдзя масавага расстрэлу мірных жыхароў у г. Дзісна. Час правядзення - 11.00. Месца правядзення - воінскае пахаванне мірных жыхароў № 5702.

10 чэрвеня - Урачыстыя мерапрыемствы «Выпускны вечар». Месца правядзення - Установы адукацыі раёна.

5-28 чэрвеня - Спартыўна-аздараўленчы лагер «Алімпіец». Месца правядзення - Міёрская ДЮСШ.

5-24 чэрвеня - Аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем у 5 установах адукацыі раёна.

5-24 чэрвеня - Лагеры працы і адпачынку ў ДУА «Міёрская СШ №2 імя М.Г.Ізварына», ДУА «Міёрская СШ №3 імя Я.А.Томкі».

2 чэрвеня - Мітынг-рэквіем “Па кім званіць званы” да Дня масавага расстрэлу мірных жыхароў у г.Міёры. Час правядзення - 11.00. Месца правядзення - Воінскае пахаванне мірных жыхароў № 5708 у г.Міёры.

1 чэрвеня - Свята дзяцінства, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Час правядзення - 10.00. Месца правядзення - плошча Леніна г. Міёры.

1 чэрвеня - Адкрыты дыялог «Моладзь за мір і стварэнне». Час правядзення - 8.30. Месца правядзення - ДУА «Дзісненская СШ імя Героя Савецкага Саюза М.А.Кузьміна».

1-9 чэрвеня - Раённы вучэбна-палявы збор для юнакоў 10 класаў устаноў адукацыі раёна. Месца правядзення - ДУА «Дзісненская СШ імя Героя Савецкага Саюза М.А.Кузьміна».

1 чэрвеня - Фотаквэст «Вулачкі роднага горада». Час правядзення - 13.00. Месца правядзення - Міёрскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

Чэрвень 2023 | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт