Май 2023

Май 2023

25 мая - Раённае свята «Апошні званок» для навучэнцаў 11 класаў устаноў адукацыі раёна (шэсце выпускнікоў, мітынг і ўскладанне кветак да брацкай магілы і памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, святочная праграма). Час правядзення - 18.00. Месца правядзення – г. Міёры: плошча Памяці загінуўшых барацьбітоў, плошча Леніна, Цэнтр культуры і народнай творчасці.

25 мая - Урачыстае мерапрыемства «Апошні званок». Месца правядзення - установы адукацыі раёна. 

23 мая - Раённыя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства «Скураны мяч». Час правядзення - 10.00. Месца правядзення - стадыён ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томка».

20 мая - Раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Час правядзення - 10.00. Месца правядзення - спорткомплекс «Міёры» у г.Міёры.

20 мая - Конкурс «Тата! Твой выхад!». Месца правядзення - Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці.

20 мая - Спартыўнае свята, прысвечанае Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту. Час правядзення - 10.00. Месца правядзення - спорткомплекс «Міёры» у г.Міёры.

20 мая - Першынство раёна па дартсе ў рамках кругласутачнай спартакіяды сярод КФК арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Час правядзення - 10.00. Месца правядзення - спорткомплекс «Міёры» у г.Міёры.

20 мая - Спаборніцтвы па дартсе сярод маладых людзей з асаблівасцямі ў развіцці. Час правядзення - 10.00. Месца правядзення - спорткомплекс «Міёры» у г.Міёры. 

16 мая - Раённае свята для адораных і таленавітых дзяцей «Зорная расып». Час правядзення - 15.00. Месца правядзення - Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці.

17 мая - Кірмаш мэтавых вакансій. Час правядзення - 10.30. Месца правядзення - ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томка».

14 мая - Радыёканцэрт «Сімвалы надзеі і дабра – квітней Радзіма мая», прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Час правядзення - 9.00-12.00. Месца правядзення - Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці. 

13 мая - Святочная праграма «Кожнаму дому - шчасце!», прысвечаная Дню сям'і. Час правядзення - 12.00. Месца правядзення - ТЦСАН Міёрскага раёна.

13 мая - Віктарына «Сімвалы маёй краіны» з удзелам моладзі да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Час правядзення - 10.00. Месца правядзення - Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці.

12 мая - Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае прысваенню ДУА «Павяцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза В.А.Бабічава» імя Віктара Аляксеевіча Бабічава і адкрыццю памятнай дошкі ў яго гонар. Час правядзення - 11.30. Месца правядзення - ДУА «Павяцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза В.А.Бабічава».

12 мая - Сустрэча-квіз «Знаўцы Беларускай сімволікі». Час правядзення - 13.30. Месца правядзення - Міёрская цэнтральная раённая бібліятэка. 

11 мая - Літаратурнае кафэ «Свята сонца і сям’і» да Дня сям'і. Час правядзення - 13.00. Месца правядзення - Міёрская дзіцячая бібліятэка.

10 мая - Раённы лёгкаатлетычны крос на прызы ўстановы «Раённая газета «Міёрскія навіны». Час правядзення - 10.00. Месца правядзення – лесапарк г. Міёры.

10 мая - Пазнавальная віктарына «Галоўныя сімвалы нашай дзяржавы» да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Час правядзення - 12.00. Месца правядзення - Міёрская дзіцячая бібліятэка. 

9 мая - Малітва аб загінуўшых воінах каля капліцы на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў. Мітынг, прысвечаны Дню Перамогі. Шэсце пакаленняў. Мітынг каля памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Канцэртная праграма, прысвечаная Дню Перамогі і Году міру і стварэння. Час правядзення - 8.40. Месца правядзення - плошча Памяці загінуўшых барацьбітоў, плошча Леніна г. Міёры.

9 мая - Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае прысваенню ДУА «Міёрская сярэдняя школа імя Н.Г. Ізварина» імя Мікалая Рыгоравіча Ізварина і адкрыццю памятнай дошкі ў яго гонар. Час правядзення - 12.00. Месца правядзення - ДУА «Міёрская сярэдняя школа імя Н.Г. Ізварина».

9 мая - Ушанаванне вязняў фашысцкіх канцлагераў, сем'яў загінуўшых. Месца правядзення - Міёрскі раён.

9 мая - Святочнае шэсце. Мітынг «Мы памятаем! Мы ганарымся!», прысвечаны Дню Перамогі. Святочны канцэрт «Перамога! Адна на ўсіх». Час правядзення - 9.30. Месца правядзення - г. Дзісна

каля брацкай магілы на скрыжаванні вул. Леніна і вул. Першамайская, летняя гарадская пляцоўка па вул. Першамайская.

9 мая - Мітынг каля брацкай магілы ў в. Леанполь, адкрыццё мемарыяльнай пліты. Час правядзення - 15.00. Месца правядзення - в. Леанполь Міёрскага раёна.

9 мая - Мітынгі каля воінскіх пахаванняў і помнікаў воінскай славы, ускладанне кветак і вянкоў. Месца правядзення - Міёрскі раён.

6 мая - Аўтапрабег «Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі», прысвечаны Году міру і стварэння. Час правядзення – 8.00. Маршрут аўтапрабегу - хутар Дзісненскі рубяж – горад Дзісна - горад Полацк - Расійская Федэрацыя в. Кузняцоўка Себежскага раёна – гарадское паселішча Ідрыца Себежскага раёна. 

5 мая - Ушанаванне вязняў фашысцкіх канцлагераў з удзелам кіраўніцтва раёна. Месца правядзення - Міёрскі раён.

5 мая - Лёгкаатлетычная эстафета, прысвечаная Дню Перамогі (сярод арганізацый раёна). Час правядзення - г. Міёры. 

4 мая - Занальныя абласныя спаборніцтвы па футболе (юнакі). Час правядзення - 9.30. Месца правядзення - стадыён спорткомплекса «Міёры» г. Міёры. 

3 мая - Раённая лёгкаатлетычная эстафета, прысвечаная Дню Перамогі (сярод навучэнцаў). Час правядзення - 10.30. Месца правядзення - Стадыён спорткомплекса «Міёры» у г. Міёры.

Май 2023 | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт