Мёрскі раён размешчаны на паўночна-захадзе Беларусі і мяжуе з раёнамі: Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім, Верхнядзвінскім; Латвіяй.

Плошча раёна – 1.78 тыс.км2

Раён мае спрыяльныя ўмовы для развіцця турызму: багатая гісторыя краю, самабытная культура, дастатковы прыродны патэнцыял, развітая інфраструктура.

У склад Мёрскага раёна ўваходзіць 9 сельскіх Саветаў і Дзісненскі гарадскі Савет дэпутатаў.

Па стане на 01.01.2026 г. ажыццяўляюць сваю дзейнасць 15 раённых, гарадскіх грамадскіх аб'яднанняў, 3 арганізацыйныя структуры палітычных партый (Мёрскае раённае аддзяленне Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», Мёрская раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі). Зарэгістравана і дзейнічае нацыянальнае грамадскае аб'яднанне Мёрскі раённы аддзел грамадскага аб'яднання «Саюз палякаў на Беларусі», якое ажыццяўляе культурна-асветніцкую дзейнасць.

У раёне працуе каардынацыйны савет грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, які ўзначальвае Драбо В.А. Члены дадзенага савета з'яўляюцца самымі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, што праводзяцца ў раёне.

Па стане на 01.01.2026 г. у раёне зарэгістравана і дзейнічае 27 рэлігійных арганізацый: 16 - праваслаўныя, 5 - каталіцкія, 2 - стараабрадныя, 2 - хрысціяне веры евангельскай, 2 - евангельскія хрысціяне-баптысты.

У раёне створаны неабходныя ўмовы для задавальнення рэлігійных патрэб вернікаў, функцыянавання рэлігійных арганізацый. Вернікі рэлігійных канфесій, зарэгістраваных на тэрыторыі раёна, з павагай ставяцца адзін да аднаго.

У ходзе правядзення дзён інфармавання ў працоўных калектывах, сустрэч з насельніцтвам па месцы жыхарства ўвага звяртаецца на стан этнаканфесійнай абстаноўкі ў раёне, прафілактыку дзейнасці псеўдарэлігійных культаў, выхаванне ў грамадзян духоўнасці, патрыятызму, захаванне і ўмацаванне сямейных традыцый.

У раёне дасягнута абстаноўка ўзаемнай павагі і дыялогу ў адносінах паміж вернікамі розных канфесій, дзяржаўнымі органамі кіравання і рэлігійнымі арганізацыямі. Пры неабходнасці ўсе пытанні, якія ўзнікаюць у свяшчэннаслужыцеляў, вернікаў, вырашаюцца пры дапамозе кіраўнікоў раённых службаў у працоўным парадку.

Ідэалагічны актыў раёна прадстаўлены не толькі намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, але і дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў, старэйшынамі, прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў.

У раёне ідэалагічная работа па месцы жыхарства праводзіцца ў супрацоўніцтве з гарвыканкамамі, дэпутатамі сельскіх Саветаў, кіраўнікамі арганізацый, установамі культуры, адукацыі, прадстаўнікамі праваахоўных органаў, медыцынскімі работнікамі, свяшчэннаслужыцелямі і накіравана на забеспячэнне цеснай сувязі з насельніцтвам з мэтай аператыўнага прадстаўлення інфармацыі аб становішчы спраў у раёне, сельскіх населеных пунктах, аказання своечасовай практычнай дапамогі жыхарам па пытаннях добраўпарадкавання, навядзення парадку на зямлі, вырашэння пытанняў забеспячэння жыццядзейнасці грамадзян, а таксама фарміравання здаровых маральных адносін паміж людзьмі.

Сумесна з праваахоўнымі органамі ў дні інфармавання і выязныя дні прыёму грамадзян, у Дні Савета ў аддаленых і малалюдных пунктах праводзіцца тлумачальная работа па папярэджанні правапарушэнняў.

У рабоце па ўмацаванні працоўнай і грамадскай дысцыпліны, фарміраванні здаровага ладу жыцця грамадзян прымаюць актыўны ўдзел калектывы, грамадскія фарміраванні. Праводзяцца пасяджэнні саветаў грамадскага пункта аховы парадку і камісій па справах непаўналетніх.

З мэтай інфармавання жыхароў аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, вобласці, рэспублікі актыўна выкарыстоўваюцца магчымасці раённай газеты «Мiёрскiя навiны» і абласнога радыё.

Стварэнню здаровай маральна-псіхалагічнай атмасферы ў працоўных калектывах, умацаванню і развіццю творчых здольнасцей работнікаў, фарміраванню здаровага ладу жыцця спрыяла правядзенне наступных мерапрыемстваў:

  • падвядзенне вынікаў работы за квартал, год з уручэннем грашовых прэмій перадавікам вытворчасці,
  • арганізацыя конкурсаў на званне «Лепшы па прафесіі»,
  • занясенне на Дошку гонару,
  • прысваенне ганаровага звання "Чалавек года Міёршчыны",
  • прысваенне ганаровага звання "Жанчына года Міёршчыны"
  • святкаванне юбілейных дат прадпрыемстваў,
  • ушанаванне перадавікоў вытворчасці ў перыяд пасяўной, нарыхтоўкі кармоў і ўборачнай кампаніі, пры правядзенні святаў вёсак, сходаў, прымеркаваных да прафесійных святаў,
  • праца з маладымі спецыялістамі (сустрэчы з кіраўніцтвам райвыканкама, настаўніцтва, вырашэнне жыллёвых пытанняў, прыцягненне да ўдзелу ў раённых аглядах мастацкай самадзейнасці, спартыўных мерапрыемствах, у конкурсе маладых сем'яў «Уладар сяла», арганізацыя вольнага часу моладзі, удзел у спартакіядзе сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і г.д.),
  • праца з сем'ямі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (акцыя «Сям'я без гвалту», індывідуальная праца, праца пярвічных арганізацый ГА «Беларускі саюз жанчын», прыцягненне свяшчэннаслужыцеляў),
  • аказанне дапамогі ветэранам працы, малазабяспечаным, адзінокім грамадзянам, былым непаўналетнім вязням фашысцкіх канцлагераў, сем'ям загінуўшых,
  • праца ў працоўным калектыве па прафілактыцы п'янства і алкагалізму (індывідуальныя гутаркі, пазбаўленне прэмій, надбавак з размяшчэннем інфармацыі аб пакаранні на інфармацыйным стэндзе прадпрыемства),
  • арганізацыя сумеснай сямейнай адпачынку, (праца клуба маладой сям'і)
  • прыцягненне да заняткаў спортам,
  • удзел у раённых турслётах,
    • праца па павышэнні прафесійнага майстэрства работнікаў арганізацыі,
    • удзел у аглядах па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі прадпрыемства і інш.

    Працуюць усе арганізацыі раёна. Узнікаючыя пытанні і праблемы вырашаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам

Грамадска-палітычная сітуацыя | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт