Палажэнне аб сцягу горада Міёры
1. Сцяг горада Міёры з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Сцяг горада Міёры – уласнасць Міёрскага раёна, правам распараджэння якой валодае Міёрскі раённы выканаўчы камітэт.
2. Сцяг горада Міёры размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Міёры і Міёрскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Сцяг горада Міёры можа размяшчацца ў тых месцах горада Міёры і Міёрскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга горада Міёры і іншых сцягоў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050).
Сцяг горада Міёры можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне сцяга горада Міёры ў выпадках, не пазначаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта.