Міёрскі край — гэта чароўны куток роднай Беларусі, дзе час нібы запавольвае свой ход, саступаючы велічнай прыгажосці беларускай прыроды. Тут, сярод унікальных балотных экасістэм, шматлікіх азёр і бязмежных лясных масіваў, ажывае багатая гісторыя мінулых гадоў. У любы час года Міёршчына зачароўвае па-свойму. Толькі на міёрскай зямлі Вы можаце ўбачыць тысячы грацыёзных жураўлёў і назапасіцца гаючымі ягадамі — журавінамі, пабываўшы на штогадовым экалагічным свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».
Прырода
Унікальныя балотныя экасістэмы, азёры і лясныя масівы
Гісторыя
Багатая спадчына мінулых гадоў і самабытныя традыцыі
Людзі
Таленавітыя, мэтанакіраваныя і працавітыя жыхары
Але галоўнае багацце і гонар Міёршчыны — гэта яе людзі. Усё, чаго мы дасягнулі сёння, стала магчымым дзякуючы працы нашых жыхароў: таленавітых, мэтанакіраваных і працавітых. Міёрскі край — дзіўны, утульны і самабытны рэгіён, дзе ў свеце і сяброўстве жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў.
Мы шчыра спадзяемся, што прыродныя багацці, гістарычная спадчына і душэўная атмасфера нашага рэгіёна падораць вам яркія эмоцыі і жаданне вяртацца сюды зноў.
Сардэчна запрашаем на гасцінную Міёршчыну! Мы заўсёды адкрыты для дыялогу і ўзаемавыгаднага партнёрства. Мы рады гасцям, сябрам і аднадумцам — усім, хто шануе прыгажосць роднай зямлі, беражліва захоўвае яе гісторыю і стварае ў імя будучыні.
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт