ЦІ ПЕРЫХОДЗЯЦЬ ДОЛГІ ПА СПАДЧЫНЕ

Вырашаючы пытанне аб уступленні ў спадчыну, заўсёды трэба памятаць, што пры прыняцці спадчыны спадчыннік атрымлівае не толькі правы, але і можа несці адпаведныя абавязкі па даўгах спадчынадзедацеля.

Згодна з п. 1 арт. 1033 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь у склад спадчыны ўваходзяць усе правы і абавязкі, якія належалі спадчынадзедацелю на момант адкрыцця спадчыны, існаванне якіх не спыняецца яго смерцю.

Не ўваходзяць у склад спадчыны правы і абавязкі, неадрыўна звязаныя з асобай спадчынадзедацеля:

1) правы членства (удзелу) у камерцыйных і іншых арганізацыях, якія з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі, калі іншае не ўстаноўлена законам або устаноўчымі дакументамі;

2) права на пакрыццё шкоды, прычыненай жыццю або здароўю;

3) правы і абавязкі па аліментных абавязацельствах;

4) правы на пенсіі, дапаможнікі і іншыя выплаты на падставе заканадаўства аб працы і сацыяльным забеспячэнні;

5) асабістыя немаёмасныя правы, не звязаныя з маёмаснымі.

Пры гэтым спадчынная маёмасць пераходзіць да іншых асоб у нязменным выглядзе як адзінае цэлае (п.1 арт.1031, п.1 арт.1033 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Такім чынам, немагчыма атрымаць у спадчыну толькі правы і адмовіцца ад абавязкаў (напрыклад, нельга прыняць у спадчыну кватэру, але адмовіцца выплачваць крэдыт).

На падставе арт. 1086 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь кожны са спадчыннікаў, якія прынялі спадчыну, адказваюць па даўгах спадчынадзедацеля ў межах вартасці пераходнай да іх спадчыннай маёмасці. Вартасць спадчыннай маёмасці вызначаецца на дзень адкрыцця спадчыны. (Напрыклад, калі ў спадчыну дастаўся аўтамабіль коштам 10 тысяч беларускіх рублёў, то аплачваць даўгі спадчынадзедацеля прыйдзецца на суму, эквівалентную кошту аўтамабіля).

Пры гэтым прыняцце спадчыны - гэта права, а не абавязак. Законам прадугледжана магчымасць адмовы ад спадчыны (арт. 1071, арт. 1074 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Аднак адмова ад спадчыны ў далейшым не можа быць зменена або ўзята назад.

ЦІ ПЕРЫХОДЗЯЦЬ ДОЛГІ ПА СПАДЧЫНЕ | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт